Первый пожар в Ушачском районе в 2017-м году. В Двор Жарах огнём повреждён нежилой дом

Cлужба-101

Калі навагодняя ноч для ўшацкіх выратавальнікаў выдалася спакойнай, то  2 студзеня ўжо прыйшлося выязджаць на першы пажар у новым годзе. Днём паступіў сігнал аб узгаранні нежылога дома ў вёсцы Двор Жары Жарскага сельсавета. У выніку здарэння ў пабудове, якая належала грамадзянцы 1927 года нараджэння, пашкоджаны дах, столевае перакрыцце і сцены. Прычына пажару зараз высвятляецца.

У краіне за першыя два дні новага 2017-га ўжо зарэгістравана 36 пажараў, ахвярамі агню сталі 6 чалавек. Два з іх адбыліся непасрэдна ў навагоднюю ноч: каля трох гадзін у адной са сталічных шматпавярховак загарэўся балкон кватэры, а праз гадзіну ў вёсцы Алексінічы Сенненскага раёна  – жылы дом. У абодвух выпадках абышлося без пацярпелых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *