Федерации профсоюзов Беларуси присуждена премия «За духовное возрождение»

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пачатку года па традыцыі прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Сёлета высокай узнагароды ўдастоена і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Прэмія прысуджана за шэраг праектаў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, навучэнскай і працоўнай моладзі, эканамічна-актыўнага насельніцтва. Адным з такіх праектаў стала маштабная рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу Курган Славы.

– Захаванне і перадача наступным пакаленням памяці аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – гэта святы абавязак кожнага. Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды вяла актыўную работу ў гэтым кірунку. У 2015 годзе мы прыступілі да маштабнай рэканструкцыі Кургана Славы. Асабісты ўдзел людзей і сродкі, пералічаныя на дабрачынны рахунак, гавораць аб тым, што мы памятаем і шануем нашу вялікую гісторыю, — адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда.

Курган Славы – не адзіны аб’ект, над якім узялі шэфства прафсаюзы. У кожнай вобласці вызначаны знакавыя мемарыялы, на Віцебшчыне адным з такіх стаў ушацкі “Прарыў” – летась на правядзенне работ на мемарыяле з прафсаюзнага бюджэту было выдзелена амаль 500 мільёнаў  недэнамінаваных рублёў.

– Ад імя кіраўніцтва Федэрацыі хачу выказаць усім вам удзячнасць за ўклад у гэтую патрэбную справу, за павагу да гісторыі і традыцый краіны, – адзначыў падчас урачыстага прыёму раённага аб’яднання прафсаюзаў яго старшыня М.І.Бухалка.

Падобныя мерапрыемствы праходзяць зараз па ўсёй краіне з нагоды прысуджэння Федэрацыі прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Вельмі сімвалічна, што ў нашым раёне ўрачысты прыём прайшоў на базе музея народнай славы.

На Ушаччыне няма сям’і, у якой бы Вялікая Айчынная вайна не пакінула свой след, а таму ў нашым краі свята захоўваюць памяць аб тых, хто здабываў перамогу. Над усімі воінскімі пахаваннямі і помнікамі ўзялі шэфства прадпрыемствы і арганізацыі, сапраўднай народнай будоўляй стала і рэканструкцыя “Прарыву”.

Падчас урачыстага мерапрыемства за актыўны ўдзел у рабоце па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, вялікі ўклад у добраўпарадкаванне помнікаў, месцаў пахавання воінаў і партызан граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.В.Азевіч, старшыня Ушацкага сельскага Савета дэпутатаў В.І.Шнітко, выконваючая абавязкі дырэктара музея народнай славы імя У.Е.Лабанка Д.П.Мілая, дырэктар Плінскай школы К.Ф.Касцюковіч, намеснік начальніка РВЭС па ідэалагічнай рабоце Д.А.Федуковіч. Таксама памятныя сувеніры былі ўручаны і запрошаным на прыём ветэранам вайны і працы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *