Папаўненне ў сем’ях
У маі бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне сямі дзетак: трох хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак. Віншаванні з нагоды папаўнення ў сем’ях зараз прымаюць бацькі першынца Ірыны Гарноўскай, другіх малышоў Кірыла Арцюха, Аляксандра Піскуна і Яны Шчэрбік, трэціх – Кіры Васілевіч, Сафіі Ізмайловіч, Захара Варапаева.
Прадказальны май
Як нам паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Алена Мікалаеўна Малашчанка, у маі свае адносіны зарэгістравала толькі адна пара. Прычым, для абаіх закаханых шлюб не быў першым. Такая сітуацыя, дарэчы, звыклая і паўтараецца штогод: каб усё жыццё не “маяться”, маладыя наўмысна пазбягаюць рэгістрацыі адносін у апошні вясенні месяц.