Белорусское общество охотников и рыболовов приглашает ушачских рыболов-любителей принять участие в соревнованиях

В общественных организациях

Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў запрашае ўсіх рыбаловаў-аматараў 24 чэрвеня прыняць удзел у спаборніцтвах па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудай. Месцам, дзе рыбаловы прадэманструюць сваё майстэрства, абрана сажалка Старасельская. Выяўляць лепшых будуць як у камандным, так і асабістым заліках. Таксама прадугледжаны прызы самаму ўзроставаму і самаму юнаму рыбалову. Пачатак мерапрыемства – у 9 гадзін.

У гэты ж дзень у Гарадоцкім раёне на возеры Чычэліна адбудуцца і абласныя спаборніцтвы па лоўлі рыбы на спінінг. Рыбаловы-­аматары, якія жадаюць прыняць у іх удзел і прадставіць наш раён, могуць звярнуцца непасрэдна ў БТПР ці па тэлефонах 5-72-03, (8029) 299-21-70.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *