Врач-инфекционист Ушачской ЦРБ Ольга Ярмош отмечена Благодарностью Президента Республики Беларусь

Здравоохранение

На бягучым тыдні па ўсёй краіне прайшло ўшанаванне медыцынскіх работнікаў, якія кінулі свае сілы і веды на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Паўночны рэгіён, які першым накрыла хваля COVID-19, не стаў выключэннем. У аўторак у абласной філармоніі каля 130 спецыялістаў галіны атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Прыемна, што ў іх ліку былі і нашы землякі.

Асаблівым стаў гэты дзень для загадчыцы інфекцыйнага аддзялення Ушацкай цэнтральнай райбальніцы В.П.Ярмош, якой аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Такой высокай узнагароды на Віцебшчыне ўдастоены толькі 6 спецыялістаў, прычым, Вольга Пятроўна – адзіная прадстаўніца раённага ўзроўню.

– Уздымацца на сцэну да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу У.П.Андрэйчанкі ў прысутнасці намесніка прэм’ер-міністра А.М.Субоціна, міністра аховы здароўя У.С.Караніка, старшыняў аблвыканкама і аблсавета дэпутатаў М.М.Шарснёва і У.У.Цярэнцьева было надзвычай хвалююча і пачэсна, – падзялілася з намі ўрач-інфекцыяніст. – У пік распаўсюджання COVID-19, сапраўды, было няпроста – даводзілася практычна жыць у аддзяленні. Тым не менш, не лічу гэта чымсьці асаблівым – у нашай рабоце інакш немагчыма.

Падтрымала ў такім сціплым меркаванні калегу загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы В.А.Шлёнская – ва ўзгаданы дзень яна адзначана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў. Для Вольгі Аляксандраўны і іншых ушацкіх медыкаў галоўнае – не ўзнагароды і матэрыяльнае заахвочванне, а простая ўдзячнасць ад пацыентаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *