«Человек года Витебщины»

Общество

Лаўрэатамі звання “Чалавек года Віцебшчыны” становяцца самыя лепшыя працаўнікі вобласці. Больш таго – лепшыя з лепшых, бо спачатку сваіх узорных прадстаўнікоў у розных галінах вылучаюць раёны, а потым ідзе адбор унутры намінацый. Прынцып, “кожнай сястры па завушніцы” тут не спрацоўвае, ідзе вельмі жорсткі адбор па мностве паказчыкаў, па важкасці спраў. На жаль, прадстаўнікоў Ушаччыны, як і некалькіх іншых раёнаў, сёлета  не аказалася  ў ліку шчаслівых лаўрэатаў, а вось з Пастаўшчыны іх было адразу 6, з Наваполацка – 8. Усяго ж 100 працаўнікоў вобласці атрымалі з рук губернатара Аляксандра Мікалаевіча Косінца Ганаровыя дыпломы,нагрудныя знакі і ўнушальную прэмію памерам 10 мільёнаў рублёў.

Два гады таму было прынята рашэння аб правядзенні падобнага мерапрыемства. І стала яно самым знакавым форумам па ўшанаванні лепшых працаўнікоў вобласці, тых, чыімі намаганнямі Віцебшчына выходзіць на пазіцыі лідэраў.

Шкада, канечне, што не давялося нам сёлета парадавацца за землякоў, як год таму мы ганарыліся “Чалавекам года Віцебшчыны” аператарам ПУП “Сарочына” Алай Мікалаеўнай Коўшаль. Аднак наперадзе яшчэ не адно падобнае мерапрыемства. Ёсць да чаго імкнуцца, на каго раўняцца і падымаць уласную планку не на раённую, а на абласную вышыню.  І хоць мы працуем не дзеля ўзнагарод, аднак, пагадзіцеся, вельмі прыемна стаць лаўрэатам “Чалавек года Віцебшчыны”, тым больш што на наступны год кіраўнік вобласці паабяцаў падарыць кожнаму лаўрэату па аўтамабілі.

Мерапрыемства, якое завяршылася святочным канцэртам, было вельмі прадстаўнічым, на ім прысутнічалі дэлегацыі ўсіх раёнаў, у тым ліку і Ушацкага.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *