Нарушителей правил пожарной безопасности наказывают штрафами

Cлужба-101

З 10 па 12 лютага ва Ушацкім раёне праводзіліся рэйды, у ходзе якіх правяралася выкананне насельніцтвам правіл пажарнай бяспекі. Праверана 526 домаўладанняў, праінструктаваны 821 чалавек, да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл прыцягнуты 9 грамадзян на агульную суму больш мільёна рублёў.
Асноўнымі парушэннямі, якія дапускаюць жыхары раёна, з’яўляюцца эксплуатацыя ацяпляльных прыбораў (печаў) са шчылінамі, выкарыстанне ў электралічыльніках засцерагальнікаў тыпу “жучкоў” з меднага дроту, неізаляваныя электрычныя правады пад напружаннем.
С.АВАДНЁЎ,
старшы інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *