Действия при паводке

Cлужба-101

У населеных пунктах, якія часцей за ўсё падвяргаюцца падтапленню, прызначаны пазаштатныя адказныя па кантролі абстаноўкі і прадстаўленні аператыўнай інфармацыі ў камісію па надзвычайных сітуацыях раёна. Вызначаны месцы па эвакуацыі насельніцтва ў выпадку затаплення населеных пунктаў.
Не трэба забывацца і аб мерах асабістай бяспекі. Трэба паклапаціцца аб месцах магчымай эвакуацыі, ачысціць ад снегу двары і водаспускі.
Калі ваш дом знаходзіцца ў зоне верагоднага затаплення, у першую чаргу трэба адключыць газ, ваду, электрычнасць, патушыць агонь у печах, перанесці на верхнія паверхі і гарышчы рэчы і прадукты харчавання, закрыць вокны і дзверы.
Правераны спосаб не пусціць ваду на парог – вырыць каля дома канаўкі, у якія будзе сцякаць вада. У час паводкі і на працягу двух-трох тыдняў пасля таго, як вада знікла, не піце сырую ваду са студняў, бо ў ёй могуць знаходзіцца хваробатворныя мікробы.
Ушацкі аддзел па
надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *