В ноябре на Ушаччине родились трое младенцев

Общество

У апошні месяц восені органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне ўсяго трох малышоў: аднаго хлопчыка і дзвюх дзяўчынак. Віншаванні з нагоды важнейшай у жыцці падзеі прымаюць зараз бацькі Алісы Аўдошкі, якая стала першым дзіцем у сям’і, Уладзіслава Коршуна – другім, Аляксандры Качан – трэцім.

Як расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Аляксандра Стукалава, шлюбаў у лістападзе было таксама тры. Ва ўсіх выпадках для аднаго ці абаіх закаханых ён стаў не першым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *