Комплексное страхование авто

Общество

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2009 года № 519 унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Яны датычацца, у прыватнасці, парадку правядзення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў і ўступаюць у сілу з першага ліпеня 2010 года.

Ва ўладальнікаў транспартных сродкаў, рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з’явілася магчымасць заключыць комплексны дагавор унутранага страхавання, па якім акрамя адказнасці за ўрон, нанесены іх жыццю (здароўю) і маёмасці трэцімі асобамі, можна застрахаваць транспартны сродак на выпадак прычынення ўрону ў выніку ДТЗ.

Зараз уладальнікі аўтамашын могуць у рамках аднаго дагавору застрахаваць і адказнасць, і свой транспартны сродак. У выпадку ДТЗ вінаваты можа разлічваць на выплату страхавога пакрыцця і за свой пабіты аўтамабіль. Аднак не трэба думаць, што комплексны дагавор страхавання прыйшоў на змену агульнавядомаму дагавору аўтакаска. Сапраўды, комплексны дагавор унутранага страхавання і дагавор аўтакаска прадугледжваюць страхавую абарону аўтамабіля. Аднак толькі ў выпадку заключэння дагавору аўтакаска вадзіцель можа быць спакойны за свой аўтамабіль у любой сітуацыі. Класічны дагавор аўтакаска прадугледжвае страхаванне аўтамабіля не толькі на выпадак ДТЗ, але і ад пажараў, выбухаў, стыхійных бедстваў (паводкі, затаплення, удараў маланак, граду), траплення камянёў і падзення прадметаў. Па дагаворы аўтакаска аўтамабіль страхуецца таксама ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб і ад крадзяжу асобных частак, дэталяў.

З 1 ліпеня ўся неабходная інфармацыя змяшчаецца ў даведцы, аформленай на месцы ДТЗ. Супрацоўнік ДАІ тут жа выдае гэтую даведку асобе, якая прэтэндуе на атрыманне страхавога пакрыцця.

Указам № 519 прадугледжаны таксама зварот у страхавую кампанію за пакрыццём урону без выкліку ДАІ. Аднак такая спрошчаная працэдура звароту_магчымая пры наступных умовах: калі ўрон прычынены толькі маёмасці; у ДТЗ удзельнічаюць два транспартныя сродкі; ва ўдзельнікаў ДТЗ маюцца правы на кіраванне транспартным сродкам і дзейсныя дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў; удзельнікі ДТЗ не знаходзяцца ў стане алкагольнага (наркатычнага) ап’янення, а акалічнасці здарэння, характар і пералік пашкоджанняў не выклікаюць рознагалоссяў; памер урону, прычыненага кожнаму ўдзельніку, не перавышае 200 еўра.

А.СЕВЕРЫНА,

вядучы спецыяліст.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *