Рассказываем, какие новогодние новинки приготовил Ушачский филиал Витебскоблпотребобщества для жителей района

Общество

Амаль тры тыдні да Новага года. А рыхтавацца да свята спецыялісты грамадскага харчавання Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства пачалі яшчэ месяц таму. Ні адна страва не з’яўляецца ў продажы без узгаднення рэцэптуры, на што патрэбны час, не гаворачы пра пошук навінак, калі, здаецца, усё ўжо даўно прыдумана. Напрыклад, торт “Каляднае палена”, які з 20 снежня будзе прадавацца па акцыйным кошце па ўсёй сістэме Белкаапсаюза. Так называўся рулет, які ў разрэзе нагадваў колы дрэва і традыцыйна падаваўся ў Францыі. Рэцэпт выпечкі ў беларускіх кааператараў, канечне, свой, будзе адрознівацца ён і ад падобнага па форме торта “Казка”, а вось кошт “палена” акажацца на 2 рублі таннейшым за кілаграм, чым у другіх падобных тортах.

Недарагое і пясочнае пячэнне ва ўпакоўцы “Глаголікі”, “Кольцы” і “Земелах” (3,30 за 300 грамаў), якое ўжо з’явілася на ўпрыгожаных да свята паліцах “Кулінарыі”. “Гэтыя мучныя саладосці хоць не ўтрымліваюць у аснове ніякай хіміі, аднак маюць больш працяглы – 45 дзён – тэрмін прыдатнасці, – расказвае пра навінку тэхнолаг Наталля Варварына (на здымку). – Таксама ўпершыню да гэтага навагодняга свята акрамя “Каляднага палена” выпусцім торты “Кафейны брыз” з заварным крэмам і “Зімовы вечар”. Будуць як і летась прыгожыя пернікі, пірожныя, якія акажуцца дарэчы ў якасці салодкіх падарункаў на навагодняй ёлцы”.

Зразумела, што кафэ і рэстаран філіяла ўжо прымаюць заказы на святочныя агеньчыкі з Дзедам Марозам і адпаведнай праграмай. На 22 і 29 снежня, дарэчы, запісана пад 100 чалавек, працоўныя калектывы запланавалі святочныя карпаратывы. Ну а для тых, хто Каляды і Новы год плануе правесці дома, супрацоўнікі грамадскага харчавання прапаноўваюць эканоміць час і заказваць кулінарныя і кандытарскія вырабы. Руляды з курыцы, рыба ў цесце, пячоначныя торты, катлеты “Папараць-кветка”, рулеты са скумбрыі, курыца-грыль, салаты – заяўкі прымаюцца на абсалютна ўсю прадукцыю ўласнай вытворчасці філіяла.

Заказаць прадукцыю да навагодняга стала і забраніраваць месцы для адпачынку можна па нумарах: 5-17-23 і 5-72-31.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *