Нотариус ответил на вопросы, касающиеся нюансов в получении наследства

Общество

Падчас “прамой лініі” з натарыусам Ушацкага раёна Ж.Л.Каваленка паступіла два пытанні, якія датычыліся атрымання спадчыны.

Памёр брат, яго дачка на працягу 6 месяцаў не падала заяву аб прыняцці спадчыны. Я зрабіў гэта пасля паўгода і ў чэрвені магу атрымаць пасведчанне і пачаць распараджацца маёмасцю, аднак мяне непакоіць, што пляменніца можа з’явіцца і пачне прэтэндаваць на спадчыну. Ці мае яна на гэта права?

– Калі спадчыннік прапусціў тэрмін уступлення ў спадчыну і не падаў дакумент, які пацвярджае яго фактычнае ўступленне ў валоданне маёмасцю, то згодна артыкула 1072 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён можа прэтэндаваць на маёмасць толькі ў наступных выпадках: калі суд прызнае яго прыняўшым спадчыну ці палічыць уважлівымі прычыны пропуску тэрміну ўступлення ў яе (напрыклад, не ведаў і не мог ведаць аб смерці). Звярнуцца ў суд ён павінен на працягу 6 месяцаў пасля таго, як адпала прычына пропуску. У такім выпадку выдадзенае раней пасведчанне анулюецца і выдаецца новае.

Рана не стала мужа, акрамя мяне і сына жывыя яго бацькі. На якую частку нашай маёмасці яны могуць прэтэндаваць?

– Бацькі лічацца спадчыннікамі першай чаргі, таму кожнаму з іх належыць такая ж частка маёмасці вашага мужа, як вам і сыну. Але калі гэта ваша агульная сумесная маёмасць, то патрэбна вылучыць долі кожнага і дзяліцца будзе толькі доля вашага мужа. Калі гэта кватэра, то свёкар і свякроў могуць прэтэндаваць на 1/4 ад яе паловы кожны.

Падрыхтала Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *