Анатоль Іванавіч Тычына працуе на прадпрыемстве УП “Ушацкае ПМС” са студзеня 2006 года вадзіцелем МАЗа. За гэты непрацяглы час заваяваў павагу ў калектыве.
Даведзеныя планавыя заданні выконвае на 120-125 працэнтаў. Заўсёды своечасова дастаўляе тэхніку і грузы на аб’екты меліярацыйнага будаўніцтва. Аператыўна аказвае паслугі іншым арганізацыям.
Утрымлівае замацаваны аўтамабіль у тэхнічна спраўным стане, безаварыйна працуе на лініі.
Дысцыплінаваны і сціплы. Жанаты. Выхаваў з жонкай дзвюх дочак.
Прозвішча А.І.Тычыны занесена на раённую Дошку гонару.