В Ушачском лесничестве объектив фотоловушки зафиксировал факты незаконной лесозаготовки

Закон - один для всех Общество

Фотапасткі ў лясах Віцебскай вобласці за мінулы год дапамаглі выявіць каля двух соцень парушэнняў. Сярод самых распаўсюджаных – забруджванне лесу, незаконная высечка, парушэнне правіл пажарнай бяспекі, а таксама лесакарыстання.


У сакавіку бягучага года фотапасткі зафіксавалі адразу два факты незаконнай лесанарыхтоўкі на тэрыторыі Ушацкага лясніцтва. У абодвух выпадках грамадзяне без адпаведных дакументаў і дазволаў прыехалі ў лес на аўтамабілях і, плануючы быць незаўважанымі, прыняліся за высечку лесу. Парушальнікам пагражае штраф, таксама давядзецца пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю.
Не парушайце закон, такім чынам зэканоміць на дровах не ўдасца. Калі чалавек трапляе ў поле бачання камер, то спрацоўвае датчык руху і інфармацыя перадаецца ў анлайн-рэжыме спецыялістам лясгаса. Дыслакацыю фотапастак, якія ёсць у кожным лясніцтве, пастаянна мяняем.

Іван ШУГАЛЕЙ, інжынер па ахове і абароне лесу Ушацкага лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *