Закрытое завещание

Зваротная сувязь

Пытанне падчас “прамой лініі”, якую праводзіла загадчык натарыяльнай канторы Жанна Леанідаўна КАВАЛЕНКА, паступіла ўсяго адно, але такое, што адказ на яго будзе цікавым для многіх.

– Чула, што можна так скласці завяшчанне, што яго змест будзе невядомы нікому да моманту смерці завяшчальніка.

– Так, такое завяшчанне называецца закрытым. Пішацца яно ўласнаручна завяшчальнікам, запячатваецца ў канверт, з якім ён і прыходзіць да натарыуса з двума сведкамі. У іх прысутнасці натарыус кладзе гэты канверт у другі, на якім робіцца адпаведны запіс, распісваюцца два сведкі і ён апячатваецца.

Пры гэтым завяшчальніку тлумачыцца норма заканадаўства аб абавязковай долі. Гэта азначае, што незалежна ад яго волі існуе катэгорыя грамадзян, правы якой на абавязковую долю гарантуюцца законам. Гэта бацькі, муж і жонка, дзеці, калі яны на момант атрымання спадчыны будуць непрацаздольнымі (пенсіянеры: жанчыны ва ўзросце 55 гадоў, а мужчыны – 60, інваліды, незалежна ад групы, непаўналетнія дзеці). За імі захаваецца права атрымання абавязковай долі – паловы ад той, што належала б ім па законе.

Прычым, абавязковая доля можа быць кампенсавана ў першую чаргу за кошт незавешчанага ўкладу, прадметаў хатняй абстаноўкі, ужытку.

Завяшчальніку абавязкова тлумачыцца, што завяшчанне павінна быць напісана ўласнаручна без выпраўленняў, памылак у прозвішчы, імёнах, адрасах, інакш завяшчанне можа быць прызнана несапраўдным.

Сведкам таксама тлумачыцца норма закона. Яны не могуць быць роднымі завяшчальніка і асоб, на карысць якіх складзена завяшчанне. Яны павінны быць дзеяздольнымі, валодаць мовай, на якой вядзецца справаводства, захоўваць тайну натарыяльных дзеянняў. Паколькі такое завяшчанне існуе толькі ў адным варыянце, па жаданні завяшчальніка яму можа быць выпісана пасведчанне аб прыняцці завяшчання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *