Во второе воскресенье августа строители Беларуси отмечают профессиональный праздник

Общество

Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Ваша праца няпростая і адказная, аднак усе складанасці акупляюцца канчатковым вынікам, бо без пабудаваных вамі вытворчых, сацыяльных і жылых аб’ектаў немагчыма існаванне нашай краіны, жыццядзейнасць яе грамадзян. Будынкі, што вы ўзводзіце на Ушаччыне, фарміруюць аблічча нашага краю, даюць рэгіёну імпульс для развіцця.

Няхай жа ўсё, што вамі створана, служыць людзям доўгія-доўгія гады. Ад душы жадаю вам новых прафесійных здзяйсненняў, невычарпальнай энергіі, творчых знаходак, а таксама матэрыяльнага дабрабыту, моцнага здароўя і сямейнага шчасця.

Старшыня Ушацкага райвыканкама С.С.САДОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *