В ДРСУ-105 на благоустройство не жалеют времени и сил!

Благоустройство

На вачах прыгажэе наш пасёлак. Прыемна бачыць, які сучасны і бездакорны выгляд набылі адміністрацыйны будынак ДРБУ-105 і тэрыторыя прадпрыемства. Усё тут прадумана і зроблена з густам, вытанчана, але без залішняй пампезнасці. Асабліва ўражвае кампазіцыя перад будынкам: невялікі фантан з металічнымі статуямі і лавамі, кветнікі з дэкаратыўнымі дарожкамі з камянёў. Гэты прывабны куток – задума былога кіраўніка прадпрыемства Г.А.Глінскага. Фантанны комплекс заказалі ў Кобрынскім ТАА “Бетапласт”, дрэвы і кусты набылі ў прадпрымальніка з Мінскай вобласці. Усталявалі ўсё ўласнымі сіламі (на добраўпарадкаванні працавалі ўсе, ад рабочага да дырэктара), толькі ў пабудове агароджы вакол тэрыторыі і ўкладцы пліткі дапамаглі падрадчыкі з Віцебска.
Гаворачы аб добраўпарадкаванні, нельга не адзначыць старшыню прафкама прадпрыемства Аляксандру Коцур: менавіта яна адказвае за належны выгляд тэрыторыі, назірае за тым, каб у час была скошана трава, праполаты кветнікі.
Паклапаціліся ў ДРБУ-105 не толькі аб знешнім выглядзе, многае зроблена і для зручнасці рабочых: адрамантавана вытворчая база, гаражы, пастаўлены шклопластыкавыя вокны ў майстэрні. Безумоўна, на такія маштабныя работы спатрэбіліся вялікія грошы: больш за паўтара мільярда рублёў. Яны, дарэчы, у асноўным былі пералічаны з амартызацыйнага фонду ПУП “Віцебскаблдарбуд” у рамках цэнтралізаванай праграмы, але шмат чаго было набыта і за ўласныя сродкі. На тое, каб зрабіць гарпасёлак яшчэ больш прывабным і ўтульным, у ДРБУ-105 не пашкадавалі ні часу, ні сродкаў, ні сіл.
Н.БАГДАНОВІЧ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *