В Ушачах появится новое общежитие для спортсменов

Благоустройство Общество

Многія нашы чытачы ўжо ведаюць, што ля “Юнацтва-Ушачы” пачалося будаўніцтва інтэрната для спартсменаў. Падзея гэта радасная і чаканая, бо яго ўвядзенне паўплывае на эфектыўнасць дзейнасці спарткомплексу, турыстычную, а магчыма, і інвестыцыйную прывабнасць раёна, адкрыюцца новыя працоўныя месцы.

Усё гэта разумеў наш дэпутат, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, калі прымаў рашэнне дапамагчы ў пошуку крыніц фінансавання аб’екта. І вось мара кіраўніцтва спартыўнай галіны раёна пачала пераўтварацца ў рэчаіснасць.
Як мы ўжо паведамлялі, генпадрадчыкам будаўніцтва стала Шумілінская ПМК-70, на цэлы год будзе забяспечана фронтам работ і Ушацкая ПМК-66 – менавіта за такі тэрмін мяркуюць узвесці двухпавярховы будынак.

Разлічаны інтэрнат на 60 чалавек. Камфартабельныя жылыя пакоі зоймуць увесь другі паверх, а таксама палову першага, дзе апроч іх размесцяцца прасторны хол, канферэнц-зала, кафэ з зонай для прыгатавання ежы з некалькімі цэхамі. Прадугледжана нават тэраса, дзе летам можна паставіць столікі.
Будзе шырока задзейнічаны і цокальны паверх. Тут размесцяцца стралковы цір на 4 устаноўкі, спа-комплекс з купеллю, рускай лазняй і хамамам, масажны кабінет, а таксама пральня.

Вядома ж, усімі названымі выгодамі змогуць карыстацца не толькі спартсмены, якія прыедуць ва Ушачы на трэніровачныя зборы і спаборніцтвы, а і мясцовае насельніцтва. Так што будзем з нецярплівасцю чакаць, калі мікрараён вуліцы Віцебскай прырасце яшчэ адным прыгожым сучасным будынкам.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *