Незаконный бизнес: житель одной из деревень Сорочинского сельсовета занимался самогоноварением

Происшествия

Незаконны спосаб заробку абраў не заняты ў эканоміцы жыхар адной з вёсак Сарочынскага сельсавета 1970 года нараджэння.

У сябе дома мужчына займаўся самагонаварэннем, прадукцыю ж рэалізоўваў знаёмым. Паколькі стацыянарнага магазіна ў населеным пункце няма, а да бліжэйшага няблізка, пакупнікоў з ліку мясцовага насельніцтва было нямала. Занятак свой “вытворца” нават не хаваў – самагонны апарат захоўваў на бачным месцы ў двары.

Нядзіўна, што адпаведная інфармацыя паступіла ў аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС. Калі ж тыдзень таму па месцы жыхарства мужчыны наведаліся праваахоўнікі, адпірацца яму не было сэнсу: апарат па-ранейшаму “красаваўся” ля дома, а ў памяшканні стаяла восем бідонаў з вадкасцю, падобнай на брагу, а гэта ажно 180 літраў!
Складзены адміністрацыйны пратакол, знойдзенае канфіскавана. За захоўванне апарата мужчыну пагражае да 5 базавых велічынь штрафу, за брагу (пасля праведзенай экспертызы) – яшчэ да 30. Напэўна, будзе нагода задумацца, ці варта такі занятак працягваць…

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *