Актуальные вакансии в Ушачском районе

Актуально Общество

У 43 прадпрыемствах і арганізацыях Ушаччыны ёсць каля 200 свабодных працоўных месцаў.

Па-ранейшаму нямала прапаноў у АПК. Так, “Ільюшынскі” запрашае на работу слесара па рамонце сельгасмашын і абсталявання, трактарыста-машыніста і ветурача; “Дземенец” – тэхніка, палявода, слесара па рамонце сельгасмашын і абсталявання, заатэхніка, агранома, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – дырэктара, аператара па штучным асемяненні жывёлы і птушкі, трактарыста-машыніста, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўных бухгалтара і ветурача, інспектара па кадрах; “Вялікадолецкае” – галоўных бухгалтара і агранома, жывёлавода, аператара па штучным асемяненні жывёлы і птушкі, аператара машыннага даення, інспектара па кадрах, інжынера-электрыка; “Глыбачаны” – палявода, трактарыста-машыніста, інжынера па ахове працы, галоўнага інжынера; “Сафійскія дары” – юрысконсульта, лабаранта, заатэхніка, аператара машыннага даення, бухгалтара, агранома, ветурача, трактарыста-машыніста; інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін – вядучага агранома па ахове раслін; райветстанцыя – вядучага ветурача; ва ўпраўленні райсельгасхарча ёсць вакансія галоўнага спецыяліста.

Начальніка аддзела па адукацыі, інспектара, дырэктара ў адну з гаспадарак чакаюць у райвыканкаме; вадзіцеля аўтобуса – у Вялікадолецкай школе; повара, сацыяльнага педагога і педагога-арганізатара – ва Ушацкай; начальніка, трактарыста на падрыхтоўцы лесасек, трылёўцы і вывазцы лесу, машыніста трылёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны, лесавода, лесніка, вадзіцеля аўтамабіля, лесаруба, вальшчыка лесу – у лясгасе; вадзіцеля аўтамабіля – у цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Вакансіі падсобнага рабочага, цесляра, муляра, тынкоўшчыка маюцца ў ПМК-66; грузчыка і кантралёра-касіра – у філіяле “Крычаў” ЗАТ “Дабраном” (для работы ва Ушачах); грузчыка, кантралёра-касіра і прадаўца – у ТАА “Еўрагандаль”; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у РАНС; аператара заправачных станцый – у “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”; акампаніятара і хормайстра – у школе мастацтваў; аператара кацельні – у філіяле “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, інжынера-праграміста, бібліятэкара і прыбіральшчыка – у цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме.

ДРБУ-105 запрашае старшага майстра, машыністаў бульдозера і аўтагрэйдара, галоўнага інжынера; аддзел па адукацыі – дырэктара Ушацкай школы; фізкультурна-спартыўны клуб – інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце, трэнера па спорце; праектнае бюро – архітэктара; філіял аблспажыўтаварыства – электрагазазваршчыка, начальніка гандлёвага аддзела, прадаўца; дзіцячыя сады №1, 2 і 3 г.п.Ушачы – кіраўнікоў фізвыхавання; №4 – педагога-псіхолага; вучэбна-метадычны кабінет – метадыста; філіял ААТ “Магатэкс” – швачак; ЦБП №237 ААТ “Белаграпрамбанк” – спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў аддзела рознічных продажаў.

ЦРБ чакае загадчыка паліклінікі, урачоў са спецыялізацыяй па хірургіі, дэрматавенералогіі, педыятрыі, тэрапіі; РЦГЭ – урача-гігіеніста і эпідэміёлага. Раённаму цэнтру культуры патрабуюцца відэадэманстратар, юрысконсульт, акампаніятар, рабочы па комплексным абслугоўванні пабудоў, метадыст, мастак-афарміцель, хормайстар, кіраўнікі гуртка, студыі, бібліятэкар, манціроўшчык сцэны, асвятляльнік, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў; цэнтральнай аптэцы №65 – намеснік загадчыка і правізар-рэцэптар; БТПР – паляўніцтвазнаўца; цэнтру дзяцей і моладзі – метадыст і педагог-арганізатар; УП ЖКГ – прыбіральшчык вытворчых, службовых памяшканняў, муляр, слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак; вузлу паштовай сувязі – начальнік аддзялення, паштальён і аператар сувязі; філіялу “Полацкія электрасеткі” РУП “Віцебскэнерга” – вадзіцель аўтамабіля і электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 554 да 2850 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на сайце Ушацкага райвыканкама.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *