На пятом съезде РОО «Белая Русь» выдвинули 80 делегатов на ВНС. Среди них — ушачанка Валентина Анкудович

Общество

24-25 красавіка адбудзецца Усебеларускі народны сход. 80 дэлегатаў у яго склад вылучыў у мінулую суботу пяты з’езд РГА “Белая Русь”. Сярод іх – і наша зямлячка, вядучы юрысконсульт УП ЖКГ Ушацкага раёна, член пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання прадпрыемства Валянціна Эдуардаўна Анкудовіч.

Яна адзначае, што стаць дэлегатам УНС – гэта не толькі ганаровая місія, але і сур’ёзная адказнасць:

– Сёння мы можам самі тварыць гісторыю і быць яе часткай. Усебеларускі народны сход – вяршыня народаўладдзя. На мой погляд, самае важнае – не прыўнесці штосьці новае, а здолець захаваць тую стабільнасць і мір, якія ў нас ёсць. Разумею, што трэба будзе прымаць лёсавызначальныя для краіны рашэнні. А каб мой голас быў па-сапраўднаму народным, планую актыўна вывучаць запыты, чаканні землякоў, якія мяне ведаюць, давяраюць майму вопыту, прафесіяналізму.

Акрамя вылучэння дэлегатаў на з’ездзе падвялі вынікі работы за папярэднія некалькіх гадоў – гаварылі пра Міжнародныя праекты, больш за 2,5 тысячы дыялогавых пляцовак, патрыятычныя фестывалі і дабрачынныя акцыі. У ходзе мерапрыемства была зацверджана новая рэдакцыя Статута “Белай Русі”, унесены змены ў склад яе рабочых органаў, узнагароджаны актывісты.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *