Участники ушачской делегации поделились мнениями о республиканском патриотическом форуме «Если мы едины»

Общество

Анастасія Гатаўская, актывіст БРСМ, Маладзёжнай палаты і савета працуючай моладзі Ушацкага раёна:

– Упершыню наведала мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта краіны. Асабліва запомнілася яго фраза “Беларускае міралюбства не трэба прымаць за слабасць”, я цалкам з гэтым згодная. У нас ёсць вялікая сіла адзінства народа, дух патрыятызму, жаданне ствараць будучыню ў краіне без вайны. А яшчэ да слёз кранула, калі на сцэну з творчымі нумарамі выйшлі ветэраны працы – уся зала ўстала. Ганаруся, што нашы продкі нягледзячы на ўсе цяжкасці ішлі да сваёй мэты – жыць на роднай зямлі і на яе карысць.


Дар’я Мілая, дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Ушацкага раёна, старшыня раённай арганізацыі РГА “Патрыёты Беларусі”:

– Падчас форуму Прэзідэнт звярнуў увагу, што трэба перастаць саромецца быць беларусамі. “У нас ёсць тое, што нас аб’ядноўвае і робіць шчаслівымі на роднай зямлі, – сказаў ён. – Гэта слаўная спадчына продкаў і не менш яркія дасягненні сучаснікаў”. Нам, сапраўды, ёсць чым ганарыцца!


Вольга Тычына, намеснік загадчыка дзіцячага сада №4 г.п.Ушачы, намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын:

– Святочны канцэрт, што ладзіўся ў рамках форуму, у чарговы раз прадэманстраваў, які таленавіты беларускі народ. У краіне ёсць усе неабходныя ўмовы, каб вучыцца і развівацца. У сваім выступленні Прэзідэнт адзначыў, што культура наша – унікальная. Сфарміравана яна талентам і штодзённай працай мноства выдатных сыноў і дачок беларускай зямлі і даўно стала часткай агульнай спадчыны ўсяго чалавецтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *