В тёмное время суток не забудьте фликер!

Закон - один для всех

Учора, 28 кастрычніка, у Віцебскай вобласці праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, прысвечаны выкарыстанню святлоадбівальных элементаў.
Дзеянні вадзіцеля на 90 працэнтаў залежаць ад атрыманай ім візуальнай інфармацыі. У цёмны час сутак чалавечае вока ўспрымае толькі 5 працэнтаў ад таго, што яно можа адрозніць днём. Таму ўвечары, з 16 да 24 гадзін, па статыстыцы фіксуецца самая вялікая колькасць дарожных аварый. Узяць, для прыкладу, першую дэкаду кастрычніка бягучага года. З 8 да 16 гадзін адбылося па Віцебску і вобласці дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў, а з 16 да 24 – васемнаццаць, што ў два разы больш, чым у першай палове дня.
Пераважная колькасць аварый – гэта наезды аўтатранспарту на пешаходаў, калі вадзіцель позна заўважыў пешахода ў цёмны час сутак. У Правілах дарожнага руху, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, замацавана норма абавязковага выкарыстання ў такі час святлоадбівальных элементаў пры руху па краі праезнай часткі, а таксама пры яе перасячэнні. Вадзіцель бачыць пешахода, які мае флікер, са значна большай адлегласці ў параўнанні з пешаходам, які яго не мае, – у выніку рызыка наезду транспартнага сродку на чалавека зніжаецца на 85 працэнтаў. Святлоадбівальны элемент бачны заўсёды, дождж, туман, снег, град – не перашкода.
Паважаныя дарослыя! Калі вы выходзіце на вуліцу, асабліва ў вячэрні час, паклапаціцеся аб тым, каб вы і ваша дзіця былі пазначаны флікерам, прымацаваным да адзення, сумкі або ранца. Будзьце ўпэўнены: вадзіцелі не прапусцяць сігнал такога «талісмана»!
Святлоадбівальныя элементы (падвескі, наклейкі, нарукаўныя павязкі, камізэлькі) можна купіць у магазінах г.п.Ушачы і Ушацкага раёна.
А.ЛІСОЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *