Учат ездить правильно

К профессиональному празднику

Вадзіцелямі не нараджаюцца. Гэтай справе трэба вучыцца. І ад таго, які будзе настаўнік, у многім вызначаецца вадзіцельскі лёс. Каля 120 вадзіцеляў катэгорыі “В” штогод рыхтуюць майстры вытворчага навучання вучэбна-курсавога камбіната Ушацкага райсельгасхарча Сяргей Васільевіч Клопаў, Ілья Міхайлавіч Крыскевіч і Мікалай Васільевіч Басак. Ім – сапраўдным спецыялістам сваёй справы – вопыту і навыкаў не пазычаць. Яны дасканала ведаюць “дарожную навуку”, валодаюць цярплівасцю, упэўненасцю, што ў сукупнасці дапамагае курсантам хутка авалодваць асновамі транспартнай культуры, правілаў дарожнага руху. Выпускнікі С.В.Клопава, І.М.Крыскевіча і М.В.Басака (дарэчы, значная колькасць іх – прадстаўніцы жаночай паловы чалавецтва) упэўнена адчуваюць сябе за рулём, смела пераадольваючы любыя шляхі-дарогі.
Хацелася б павіншаваць выкладчыкаў аўтасправы, а таксама курсантаў вучэбна-курсавога камбіната – будучых аўтамабілістаў – са святам і пажадаць, каб дарога заўсёды была гладкай, каб справа ладзілася, а дома чакалі любімыя і дарагія людзі! 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *