В Ушачской детской школе искусств прошёл концерт «Собираемся семьёй под Рождественской звездой»

Духовность Культура

Раённае свята, прысвечанае Раству Хрыстову, ладзіцца на Ушаччыне не адно дзесяцігоддзе і стала адным з доўгачаканых.

Запоўненая зала школы мастацтваў пацвярджала гэта, а таксама назву канцэрта “Собираемся семьёй под Рождественской звездой”. Убачыць прадстаўленне прыйшлі родныя юных артыстаў, хаця хапала і незацікаўленых гледачоў.

Усяго каля паўтары гадзіны доўжыўся канцэрт, а колькі часу заняла яго падрыхтоўка! Новым танцам адкрыла прадстаўленне харэаграфічнае аддзяленне школы мастацтваў. Не за адзін месяц да гэтага развучваў творы духоўнай тэматыкі Узорны хор – да сёлетняга свята падрыхтавалі шэсць нумароў, а пра ўзровень выканання сведчыць той факт, што выхаванцаў Ж.Савіцкай не першы год запрашаюць на міжнародны фестываль духоўнай музыкі. Кожны тыдзень у снежні ішлі рэпетыцыі ў нядзельнай школе храма Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры, каб паказаць цікавы павучальны спектакль. Галоўныя гераіні Лера і Ліза Каўрыжонак, якія і ў жыцці, і па спектаклі з’яўляюцца сёстрамі, прыязджалі для гэтага з Арэхаўна, а Косця Радыгін – з Сарочына. Як і вядучыя Злата Клімашэўская і Любава Ціханенка, яны ўпэўнена трымаюцца на сцэне, бо не першы раз удзельнічаюць у падобных мерапрыемствах.

Пасля адкрыцця новага памяшкання школы мастацтваў калядныя сустрэчы ладзяцца ў яе сценах і з непасрэдным удзелам выхаванцаў і педагогаў. Нумары духоўнай тэматыкі перамяжоўваліся сёлета музычнымі, а ў цэлым атрымаўся разнапланавы насычаны канцэрт. Такому супрацоўніцтву школы і Ушацкага праваслаўнага прыходу, бясспрэчна, паспрыяў і той факт, што выкладчыцы Ірына Коршун і Жанна Савіцкая з’яўляюцца актыўнымі прыхаджанкамі і ўдзельніцамі царкоўнага хору, квартэт якога на сцэне прадстаўлялі таксама Ганна Пашкова і благачынны Ушацкай праваслаўнай акругі іерэй Аляксандр Таляронак. Па традыцыі, бацюшка ўручыў граматы і салодкія падарункі ўдзельнікам свята і, канечне, павіншаваў усіх са светлым святам Раства Хрыстова.

Трэба зазначыць, што гэта было шостае сёлетняе выступленне выхаванцаў нядзельнай школы. На працягу двух дзён пасля Раства яны пабывалі ў садках, аддзяленні ТЦСАН, бальніцы сястрынскага догляду ў Вялікіх Дольцах. Аднавілі хрыстаславы і традыцыю калядавання. Трэба зазначыць, што дзяцей не трэба ўгаворваць удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Яны ведаюць, што іх актыўнасць акупіцца самым чаканым падарункам – удзелам у злёце праваслаўнай моладзі, які адбыўся ў нядзелю ў Глыбокім.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *