Ушачане присоединились к акции «День без автомобиля»

Актуально

У панядзелак беларусы актыўна далучыліся да міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля”. Не засталіся да яе абыякавымі і ўшачане. Паводле апытання ў тэлеграм-канале “Патрыёта”, дзве трэці нашых падпісчыкаў хадзілі ў панядзелак пешшу ці перамяшчаліся на веласіпедзе, і толькі 14 працэнтаў шчыра прызналіся, што не могуць абысціся без аўто.

А паўтара дзясятка ўшачан падтрымалі экалагічную акцыю тым, што адправіліся ў адмысловы велапрабег, каб даказаць, што альтэрнатыўны транспарт таксама зручны і, галоўнае, не шкодзіць прыродзе.

“Калі кожны з нас хаця б перыядычна будзе садзіцца на веласіпед, а не за руль машыны, ён і чысціні паветра паспрыяе, і здароўе сваё ўмацуе!” – падкрэсліла галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святлана Акулёнак.

Велавандроўка ў кампаніі аднадумцаў аказалася прыемнай і пазнавальнай. На шляху да Мосара (менавіта гэтую вёску абралі ў якасці фінальнай кропкі маршрута) турысты і па экасцяжыне лясгаса прагуляліся, і подзвіг Героя Савецкага Саюза Фёдара Дуброўскага ўшанавалі ля памятнага знака ў мясцінах, дзе нарадзіўся легендарны камбрыг. Ну а пра тое, якую ўсе асалоду атрымалі ад свежага паветра і прыгожых вераснёўскіх краявідаў, і казаць залішне! “Выдатна правялі гэты дзень! І ўжо хочацца зноў сустрэцца на веласіпедных маршрутах, далучыўшы да іх яшчэ больш удзельнікаў”, – прызналася нам настаўнік Ушацкай школы Ірына Цітова.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *