В Ушачах прошла премьера кинодиологии «Наши символы»

Общество

Да Дня народнага адзінства кінастудыя “Беларусьфільм” падрыхтавала суайчыннікам падарунак – кінадылогію “Нашы сімвалы”. Прэм’ера стужкі прайшла па ўсёй краіне, паглядзелі яе і ўшачане.

Яе першая частка – “Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь” гэта дакументальны фільм, які даследуе гісторыю прыгаданага сімвала краіны. У ім прыведзена шмат цікавых фактаў. Ці ведалі вы, напрыклад, што першы ў Беларусі помнік, звязаны з дзяржаўным флагам, быў устаноўлены дзесяць год таму ў Сянно? Гэта памятны знак “Родны край”, прысвечаны Матроне Маркевіч – стваральніцы арнаменту, які мы бачым на нашым палотнішчы. А як пранікнёна расказвае пра самыя шчаслівыя моманты свайго жыцця лепшы айчынны біятланіст, алімпійскі прызёр Антон Смольскі, калі на стадыёне ўзнімаўся беларускі флаг у гонар яго перамог!

А вось у другой частцы стужкі аўтары сумясцілі дакументальнае і ігравое кіно: група цікаўных школьнікаў даследуе гісторыю з’яўлення беларускага герба і тое, як ён відазмяняўся за апошнія 100 год. “На мой погляд, такі крэатыўны падыход дазволіў больш захапляльна падаць сур’ёзны матэрыял, зрабіць яго дасціпным не толькі для дарослай аўдыторыі, а і для вучняў”, – падкрэслівае намеснік дырэктара Ушацкай школы па выхаваўчай рабоце Маргарыта Далжонак. Дарэчы, зараз кінафільм дэманструюць для школьнікаў, якія сапраўды ўспрымаюць яго з жывой цікавасцю.

“Фільм стаў для мяне крыніцай новай інфармацыі, паказаў, колькі глыбокага сэнсу ўкладзена ў кожны элемент дзяржаўных сімвалаў, якія нас аб’ядноўваюць, фарміруюць каштоўнасці, а значыць, уплываюць на будучыню краіны”, – падзялілася меркаваннямі намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Вераніка Пацэйка.

Наталля БАГДАНОВІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *