Никотиновые гаджеты: мода, которая разрушает здоровье

Здравоохранение

Па некаторых статыстычных даных, Беларусь уваходзіць у пяцёрку “лідараў” па падлеткавым курэнні – такую звычку мае кожны шосты школьнік. Пераважная іх большасць – ва ўзросце 14-15 гадоў, хаця ўпершыню спрабуюць цыгарэты ў 9-10.

У апошнія гады лаяльнасць да курэння павялічваюць так званыя “нікацінавыя гаджэты” – электронныя цыгарэты і вэйпы. Каб быць “у трэндзе”, падлеткі спачатку спрабуюць, а потым трывала падсаджваюцца на іх.

Мала хто думае, што такая звычка разбурае ўвесь арганізм. У юнага курыльшчыка пагаршаюцца памяць, хуткасць завучвання і вастрыня зроку, запавольваецца рэакцыя, зніжаецца мышачная сіла, пагаршаецца. Тытунь актывізуе работу шчытападобнай залозы, у выніку чаго пачашчаецца пульс, павялічваецца тэмпература цела, узнікае смага, раздражняльнасць, парушаецца сон. Сардэчная мышца зношваецца, узнікаюць спазмы сасудаў. Атрутныя кампаненты тытунёвага дыму выклікаюць галаўны боль, раздражняльнасць, зніжэнне працаздольнасці.

Устаноўлена, што смяротнасць людзей, якія пачалі курыць у юным узросце, значна вышэйшая, чым у тых, хто займеў такую звычку пасля 25 гадоў.
Ніякія пагрозы, скандалы з боку бацькоў не прывядуць да жадання падлетка кінуць курыць. Паспрабуйце спакойна высветліць прычыну, па якой ён узяўся за цыгарэты, растлумачце, што вас гэты факт моцна хвалюе. Нагадайце аб негатыўных наступствах курэння. Дайце зразумець, што падтрымаеце падчас адмовы ад цыгарэт і будзеце ганарыцца перамогай над залежнасцю. Сумесна з страту грошай, якія можна сабраць і зрабіць больш прывабныя пакупкі. Падтрымлівайце заняткі фізічнай актыўнасцю і іншыя карысныя захапленні падлетка. Кантралюйце, чым ён займаецца, вучыце гаварыць “не” сваім таварышам. Калі ж у яго ніяк не атрымліваецца кінуць курыць, прапануйце дапамогу спецыялістаў.

Нагадаем, што ў Беларусі электронныя цыгарэты прыраўнялі да звычайных яшчэ ў 2019 годзе. І штраф за “парэнне” ў грамадскім месцы складае да 4 базавых велічынь. Чакае адказнасць і тых, хто прадае непаўналетнім тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх – са штрафам да 20 базавых.

Паліна ПУГАЧ, урач псіхіятр-нарколаг Ушацкай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *