Как не поддаться стрессу и сохранить психологическое здоровье?

Здравоохранение

Сучасны рытм жыцця прымушае нас часта перажываць, адчуваць стрэсы. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны чацвёрты чалавек мае парушэнні псіхічнага здароўя.

Псіхічная ўстойлівасць дапамагае нам адаптавацца да жыццёвых сітуацый, прымаць узважаныя рашэнні. Калі ж штосьці “ламаецца”, пакутуе не толькі эмацыянальны стан, але і фізічны: зніжаецца імунітэт, узнікаюць хранічныя захворванні, пагаршаюцца сон і апетыт.

Як захаваць унутраную гармонію? Рэгулярна адпачывайце і аднаўляйце сілы: дастатковы сон і паўзы на працягу дня дапамагаюць знізіць стрэс. Вядзіце актыўны лад жыцця: спорт і працяглыя прагулкі садзейнічаюць выпрацоўцы эндарфінаў – гармонаў шчасця, якія паляпшаюць настрой і зніжаюць узровень трывогі. Правільна харчуйцеся: здаровая і збалансаваная ежа аказвае станоўчы ўплыў на псіхіку, дапамагае змагацца са стомленасцю. Падтрымлівайце зносіны з блізкімі: яны ствараюць адчуванне падтрымкі, зніжаюць пачуццё адзіноты. Удзяляйце час сабе, сваім інтарэсам: гэта садзейнічае душэўнай раўнавазе. Не бойцеся прасіць дапамогі: звяртайцеся да псіхолага ці псіхатэрапеўта, калі адчуваеце, што нагрузка стала непасільнай або ўнутраныя перажыванні перашкаджаюць жыццю.

Паліна ПУГАЧ, урач псіхіятр-нарколаг Ушацкай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *