В Ушачах чествовали ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск МВД

Общество

В.Карэнскі, В.Чабатар

Ва Ушачах прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС, які ў нашай краіне адзначаецца 10 лістапада.

Медалём “80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” узнагароджаны Васіль Кірылавіч Чабатар.

Кіраўнік аддзела Віталь Карэнскі падзякаваў прысутным ветэранам за годную службу і вялікую адданасць справе. Пажадаў найперш моцнага здароўя, бадзёрасці духа, сямейнага цяпла і падтрымкі блізкіх.

У душэўнай абстаноўцы цяперашнія работнікі райаддзела павіншавалі былых калег, а ветэраны службы ўспомнілі міліцэйскія будні, сваіх сяброў і настаўнікаў.

Анастасія ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *