Содержание детей — родительская обязанность

Общество

Бацькі абавязаны ўтрымліваць сваіх непаўналетніх дзяцей (гэта ж датычыцца і непрацаздольных паўналетніх, якія маюць патрэбу ў дапамозе). Калі ж падобнае не адбываецца, сродкі спаганяюцца ў судовым парадку.

Аліменты прысуджаюцца з моманту звароту ў суд і да спаўнення сыну ці дачцэ 18 гадоў. Памер такой выплаты складае на адно дзіця 25 працэнтаў месячнага заробку маці або таты, на двух – 33, трох і больш – 50. Пры гэтым для працаздольных бацькоў гэтая сума складае не менш за 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на адно дзіця, 75 працэнтаў – на двух, 100 – на трох і больш. Такія сродкі могуць быць спагнаны і за мінулы час, але не больш чым за тры папярэднія гады.

Дарэчы, існуюць падставы для змяншэння аліментаў: калі ў абавязанай да іх выплаты асобы ёсць іншыя непаўналетнія дзеці, на якіх спагнаны сродкі, а таксама ў выпадку, калі чалавек з’яўляецца інвалідам I або II групы. Дарэчы, апошняга суд можа ўвогуле вызваліць ад выплаты аліментаў ці зменшыць мінімальны іх памер, калі на гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны.

Пытанні па ўтрыманні дзяцей могуць быць урэгуляваны шлюбным дагаворам і пагадненнем бацькоў аб выплаце аліментаў, завераным натарыяльна.
Штогод судом Ушацкага раёна разглядаюцца грамадзянскія справы ўказанай катэгорыі. Так, у 2023-м іх колькасць склала 12,4 працэнта ад разгледжаных, у 2024-м – 9,4, за бягучы перыяд 2025-га – 11,4. Гэта, на жаль, сведчыць, што многія мамы і таты дагэтуль не жадаюць удзельнічаць ва ўтрыманні нашчадкаў.

Аксана МІШУТА, старшыня суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *