В военно-патриотический клуб «Витязь» вошли ребята 8-9 классов Ушачской школы

Образование и молодежь

Адной з падзей адышоўшага года стала стварэнне ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў ваенна-патрыятычных клубаў: зараз у Беларусі іх каля 160, і яны аб’ядноўваюць больш 5,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат. У гэтым пераліку ёсць і клуб “Віцязь” Ушацкага РАУС, у склад якога ўвайшлі вучні з 8-9 класаў сярэдняй школы гарпасёлка.

Напярэдадні Новага года юныя патрыёты прыйшлі ва Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка, каб ва ўрачыстай абстаноўцы прынесці клятву выхаванцаў. Прыняў яе кіраўнік клуба – намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Лісоўскі. Ён уручыў юным патрыётам пасведчанні і Кодэкс гонару выхаванцаў клуба. Наказ ім даў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік запасу Уладзімір Пальчэх, а настаяцель храма велікамучаніцы Параскевы Пятніцы айцец Вячаслаў Лобец правёў чын асвячэння строю.

На мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты апранулі прыгожае форменнае абмундзіраванне – рашэнне аб забеспячэнні выхаванцаў поўнай экіпіроўкай прыняў Міністр унутраных спраў краіны Іван Кубракоў.

У планах “Віцязя” – навучанне практычным навыкам, актыўны ўдзел у грамадска-патрыятычных мерапрыемствах, дабрачынных акцыях і іншых дастойных справах. “Сучасным падлеткам няпроста разабрацца ў шырокім інфармацыйным патоку, і мы хочам ім падказаць, што галоўны арыенцір – гэта любоў да сваёй краіны. Сярод прыярытэтных задач дзейнасці клуба – матывацыя на паступленне ў навучальныя ўстановы сістэмы нацыянальнай бяспекі”, – падзяліўся з намі А.Лісоўскі.

Наталля БАГДАНОВІЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *