Пить с газами или без? Насколько безвредна газированная вода?

Здравоохранение

Ніхто не будзе аспрэчваць, што салодкія “шыпучкі” з хімічнымі араматызатарамі – зло. А што наконт простай газіраванай вады, наколькі яна бясшкодная?

Многім газіроўка падабаецца характэрным прысмакам, здольнасцю асвяжаць. А хтосьці лічыць, што яна раздражняе страўнік, таму п’юць не адразу, а калі ўвесь газ выйдзе. Аказваецца, маюць рацыю і тыя, і другія.

Газіраваная вада валодае шэрагам карысных уласцівасцяў: зніжае ўзровень халестэрыну, павышае канцэнтрацыю чырвоных цельцаў у крыві, ад чаго паляпшаецца забеспячэнне клетак кіслародам, пажыўнымі кампанентамі. Яна павышае апетыт і адначасова зніжае нагрузку на печань. Падагрэтую шчолачную добра піць пры прастудзе: гэта аблягчае адыход макроты пры вільготным кашлі. Выдатна падыдзе газіроўка і пасля фізічных практыкаванняў, паколькі яна стымулюе хуткую выпрацоўку мачы, а значыць, дапамагае выводзіць таксіны з арганізму.

Але ж ёсць і супрацьпаказанні. Так, ад ужывання вады з газам лепш адмовіцца пры павышанай адчувальнасці сценак страўніка, язвавай хваробе, гастрыце. Не паказана яна і пры сухотах, захворваннях мочапалавой сістэмы.

Сам па сабе вуглякіслы газ, які змяшчаецца ў напоях, бясшкодны, але яго наяўнасць узбуджае страўнікавую сакрэцыю, павышае кіслотнасць страўнікавага соку, правакуе ўздуцце жывата, метэарызм.

Некаторыя навукоўцы лічаць, што вада з утрыманнем вуглекіслаты аказвае шкодны ўплыў на зубы, вымывае кальцый з зубной эмалі. Тым, хто хвалюецца на гэты конт, можна параіць піць газіроўку праз кактэйльную трубачку.

Негазіраваная пітная вада – больш натуральная і лягчэй засвойваецца любым арганізмам: і дзіцячым, і дарослым. Аднак і газіраваная можа стаць памочнікам на шляху да здаровага ладу жыцця, галоўнае – пракансультавацца з урачом і ведаць меру.

Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *