Выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб ва Ушачах на гэтым тыдні правёў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Андрэй Вітальевіч Галяковіч.
Карыстаючыся выпадкам, старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Сцяпанавіч Шамовіч і яго намеснік Дзмітрый Пятровіч Цімафееў абмеркавалі актуальнае пытанне будаўніцтва прафілакторыяў для цялят, у прыватнасці, аб патанненні праектаў. Сёлета плануецца ўзвесці іх у “Ільюшынскім” і “Сафійскіх дарах”, прычым, больш сучасныя, з праходам для трактароў для механічнага выдалення гною. А.Галяковіч патлумачыў, што гаспадаркі могуць выбіраць любыя варыянты. Аднак, паколькі мала хто з іх мае вольныя сродкі, то параіў скарыстацца тыпавым праектам, які лёгка “прыстасаваць” пад патрэбную колькасць месцаў.
Настаяцель храма святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы протаіерэй Вячаслаў Лобец прасіў пасадзейнічаць ў добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол царквы ў аграгарадку Арэхаўна.
Вольга Караленка.

