Свята апошняга званка сёлета пройдзе ў новым фармаце. У суботу, 23 мая, яно збярэ на цэнтральнай плошчы гарпасёлка вучняў 9 і 11 класаў не толькі з Ушацкай, але і ўсіх сельскіх школ. На мерапрыемства, якое пачнецца ў 10 гадзін, запросяць таксама мясцовых першакласнікаў.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак з 2-10 класаў вучэбны год завершыцца 29 мая. А ўжо на наступны дзень для іх будуць наладжаны святочныя лінейкі.

