В боевых действиях в Афганистане принимали участие около сотни уроженцев и жителей Ушачского района. Подготовили интересную информационную подборку по теме

Вайна ў Афганістане, у якой прымалі ўдзел савецкія войскі, працягвалася 9 гадоў 1 месяц 21 дзень. Інтэрнацыянальны абавязак выканалі амаль 30 тысяч беларусаў, з іх больш за 700 загінула, 870 салдат і афіцэраў вярнуліся з вайны інвалідамі. У баявых дзеяннях прымалі ўдзел каля сотні ўраджэнцаў і жыхароў Ушацкага раёна. Напярэдадні юбілейнай даты вываду савецкіх войск […]

Продолжить чтение

К 75-летию освобождения Беларуси. Телефонист и автоматчик Василий Макарович Артемёнок

Для Людмілы Васільеўны Прышывалка тэлефанаванне з ваенкамата аб тым, што знайшоўся медаль “За адвагу” яе бацькі Васіля Макаравіча Арцямёнка сенсацыяй не стала – дома разам з ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені і яшчэ адным медалём “За адвагу” захоўваліся дакументы на другі, а сам ён нейкім чынам быў страчаны. Знайшоў жа баявую ўзнагароду і перадаў […]

Продолжить чтение

Путём комбрига Романова. Мемориальный комплекс «Прорыв» посетила делегация Бешенковичского района

Кацярына Журко даўно хацела пабываць на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. Чула пра майскія падзеі 1944 ад бабулі. Яна і названа ў яе гонар – партызанкі Кацярыны Аляксандраўны Ніжнікавай, якая знаходзілася ў брыгадзе “За Савецкую Беларусь” разам з мужам, камісарам атрада Апанасам Рыгоравічам і двума дзецьмі. Зусім нялёгкімі былі яе ўспаміны. Праваднікі, што добра ведалі лес, выводзілі […]

Продолжить чтение

Накануне Дня Независимости в Ушачах открыли памятник партизанам Михаилу и Фёдору Мащёвым

Могілкі за касцёлам, якія ў нас завуць каталіцкімі, даўно закрытыя. Аднак напярэдадні Дня Незалежнасці туды рушыла працэсія з кветкамі. Ушачане сабраліся ля магілы партызан – бацькі і сына Міхаіла Фёдаравіча і Фёдара Міхайлавіча Машчовых, каб адкрыць на ёй новы помнік героям, а па сутнасці – вярнуць іх імёны нашчадкам. – Гадоў з трыццаць таму Ядзвіга […]

Продолжить чтение

Так хотел ещё раз побывать на «Прорыве». Несколько дней не дожил до 75-летия освобождения Беларуси ветеран войны Сергей Трофимович Клопов

“Так хацелася б яшчэ раз пабываць на “Прарыве”… – казаў у час нашай нядаўняй сустрэчы ветэран Вялікай Айчыннай Сяргей Трафімавіч Клопаў. Пагутарыць з гэтым вядомым на Ушаччыне чалавекам, які не толькі ўдзельнічаў у вызваленні родных мясцін, а і ўнёс вялікі ўклад у развіццё раёна, нам пашчасціла ў Дзень Перамогі ў яго доме ў Малых Дольцах. […]

Продолжить чтение

С медалями и вниманием. На Ушаччине ветеранам войны и бывшим узникам вручили юбилейные медали в честь 75-летия освобождения Беларуси от немецко-фашисцких захватчиков

За заслугі перад Айчынай, подзвігі падчас вайны і ў мірным жыцці – гэтымі днямі на Ушаччыне юбілейныя медалі ў гонар 75-годзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручаюць ветэранам Вялікай Айчыннай, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета. У нашым раёне засталося ўсяго 39 прадстаўнікоў адзначанай катэгорыі. Аднымі з першых юбілейныя ўзнагароды атрымалі жыхары Вялікадолецкага сельсавета. На […]

Продолжить чтение

На Ушаччине стартовала Литературная неделя, посвящённая 95-летию со дня рождения Народного писателя Беларуси Василя Быкова

Юбілей нашага славутага земляка мы ўпершыню святкуем так шырока: значнай падзеі прысвечаны шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных у Літаратурны тыдзень. І гэта невыпадкова: з цягам часу ўсё больш асэнсоўваецца веліч спадчыны, пакінутай чалавецтву самым праўдзівым летапісцам Вялікай Айчыннай. Сімвалічна, што распачаўся тыдзень на Кубліччыне: на роднай для Васіля Быкава зямлі дагэтуль жывуць яго продкі, гучыць яго слова, […]

Продолжить чтение

Две звёздочки на погонах, сотни…на земле. Галина Тищенко — одна из спасённых лётчиком-героем Мамкиным детей

Галіна Пятроўна Цішчанка глядзіць у акно, залітае сонцам. “Бачыце, канец сакавіка які, снегу зусім няма, цёпла. А 11 красавіка 1944 года нас адпраўлялі за лінію фронту з лядовага аэрадрома на возеры Вечалле. Партызанскія грунтовыя яшчэ стаялі ў снезе. І холад – малых хуталі, у што было. А нам, старэйшым, цікава, першы раз на самалёце! У […]

Продолжить чтение

1 августа воинам-афганцам вручили юбилейные медали «В память 25-летия окончания боевых действий в Афганистане»

Даўно не збіраліся ветэраны вайны ў Афганістане амаль поўным саставам. Паўсядзённыя клопаты і неадкладныя справы і ў мінулую пятніцу вырвалі з іх асабістага складу некалькі чалавек, але 31 з 37 зарэгістраваных ва Ушацкім райваенкамаце воінаў-афганцаў прыйшлі ў раённы Дом культуры, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння юбілейных медалёў «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане». […]

Продолжить чтение

Ушаччина отметила юбилей Василя Быкова

Генадзь Пятровіч Пашкоў прыбыў у наш раён на чале сталічнай дэлегацыі пісьменнікаў і дзеячаў культуры для ўдзелу ў раённым свяце, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Калі ён уручаў вышэйшую ўзнагароду сваёй арганізацыі — ганаровы знак “За літаратурныя дасягненні” старшыні райвыканкама Віктару Віктаравічу Родзічу, то параўнаў нашу багатую на таленты краіну […]

Продолжить чтение

На Ушаччине отпраздновали День Победы

Кожны пражыты год, ды што там год – дзень, для ветэранаў Вялікай Айчыннай – ужо выпрабаванне. Але, калі засталася моц у саслабелых нагах ці калі лекі яшчэ здольныя на некалькі гадзін “вярнуць у строй” зношанае сэрца, 9 Мая яны абавязкова прыйдуць на сваё самае дарагое свята. Ускладуць кветкі да магіл загінуўшых сяброў, успомняць тых, хто […]

Продолжить чтение