С медалями и вниманием. На Ушаччине ветеранам войны и бывшим узникам вручили юбилейные медали в честь 75-летия освобождения Беларуси от немецко-фашисцких захватчиков

В памяти их имена Юбилейные даты

За заслугі перад Айчынай, подзвігі падчас вайны і ў мірным жыцці – гэтымі днямі на Ушаччыне юбілейныя медалі ў гонар 75-годзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручаюць ветэранам Вялікай Айчыннай, былым вязням фашысцкіх лагераў, турмаў, гета. У нашым раёне засталося ўсяго 39 прадстаўнікоў адзначанай катэгорыі.

Аднымі з першых юбілейныя ўзнагароды атрымалі жыхары Вялікадолецкага сельсавета. На сустрэчу з імі ў аўторак завіталі намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, начальнік адасобленай групы Ушацкага раёна аб’яднанага ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Леанід Пятровіч Шахноўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Аляксандраўна Васілеўская і старшыня мясцовага сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс.
– Мы бязмерна ўдзячны вам за тое, што выстаялі і перамаглі, далі магчымасць жыць наступным пакаленням беларусаў пад мірным небам. Ваша самаадданасць і любоў да Радзімы зрабілі магчымым сённяшняе існаванне незалежнай рэспублікі, якая стабільна развіваецца, – адзначыла А.В.Пашковіч. – На жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш сведак вайны, кожны з якіх, усё роўна дзе – у акопе, у тыле ці партызанскім атрадзе, уносіў уклад у разгром ворага. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, спадзяюся, што разам з вамі нам атрымаецца сустрэць 75-годдзе Вялікай Перамогі ў наступным годзе.
Алена Васільеўна падкрэсліла, што асабіста для яе ўручэнне юбілейных медалёў – надзвычай ганаровая і адказная місія. А ветэраны скарысталіся выпадкам і выказалі словы падзякі ў адрас раённага кіраўніцтва.
– Прыемна, што не забываеце пра нас і гатовы дапамагчы ў любую хвіліну, – адзначыў былы вязень, жыхар Вялікіх Долец Кузьма Маркавіч Кірпіч. – Такая ўвага бясцэнная!
Раздзялілі такі погляд у адзначаны дзень яшчэ васьмёра жыхароў Вялікадалеччыны. Прычым, аднаго з іх – М.Д.Клачка – група наведала ў Лепельскім раёне, куды ветэрана і яго жонку забралі дзеці. Апрануўшы парадны пінжак, прымацаваўшы да яго новы медаль, Мікалай Дзмітрыевіч літаральна засвяціўся ад радасці.
– Юбілейная ўзнагарода – не горш за баявую. Гэта напамін пра Перамогу – самую важную падзею ў жыцці ўсяго беларускага народа, таварышаў, з якімі прайшоў вайну, – казаў М.Д.Клачок.
Сваімі пачуццямі і ўспамінамі дзяліліся і іншыя ветэраны Вялікай Айчыннай, вязні, да якіх на бягучым тыдні з пачэснай місіяй завіталі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй выканаўчага камітэта Уладзімірам Генадзьевічам Аўдошкам, ветэранскай арганізацыі, ваенкамата.

Дарэчы:
На пярэднім баку медаля “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” адлюстраваны абеліск “Мінск – горад-герой” і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы. Гэта кампазіцыя сведчыць аб гераічным мінулым беларускага народа, а размешчаны зверху салют падкрэслівае яго перамогу над фашызмам. Па акружнасці ўзнагароды нанесены надпіс “Подзвіг народа несмяротны”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *