113 вакансій прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама. У ліку навінак – пасады швачкі ў ААТ “Магатэкс”, агранома па ахове раслін у раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, майстра на лесасеках у лясгасе, адміністратара баз даных у райвыканкаме, а таксама фельчара выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 7000 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.

