Вакансии в Ушачском районе в октябре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 16 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапановы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якому патрэбны юрысконсульт, хормайстар, рэжысёр, гукааператар, загадчыкі клубных устаноў і прыбіральшчыкі памяшканняў (у Матырынскі і Сарочынскі СДК). Агент па забеспячэнні патрабуецца райспажыўтаварыству. Ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, заатэхніка-селекцыянера, аператара па штучным асемяненні жывёлы і птушкі, аператара свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм, слесара па рамонце і абслугоўванні абсталявання, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, вартаўніка, электрагазазваршчыка і вадзіцеля аўтамабіля чакаюць на вытворчым участку “Хадакова” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” (в.Салаўёўка).

Нямала вакансій зараз і ў іншых гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Ільюшынскі” – аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветурача, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, галоўнага бухгалтара, жывёлавода, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка, галоўнага эканаміста; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, жывёлавода, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, галоўнага інжынера; філіял “Сарочына” – электрагазазваршчыка; райветстанцыя – загадчыка гаспадаркі, загадчыка ветэрынарнай аптэкі і машыніста кацельні.

Лясгасу патрэбны зараз вальшчык лесу, ляснік, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-будаўнічых) работ. Пажарнага і інспектара чакаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, юрысконсультаў – у цэнтральнай раённай бальніцы і сацыяльна-педагагічным цэнтры г.п.Ушачы, галоўнага інжынера – у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. ТАА “Форэстгандаль” запрашае да сябе зборшчыкаў вырабаў з драўніны, прадпрыемства меліярацыйных сістэм – вадзіцеляў аўтамабіля і пагрузчыка, трактарыста, машыністаў бульдозера і экскаватара.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *