На Ушаччине подвели итоги районного конкурса по благоустройству за 2021 год

Главное Общество

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў. Як заўсёды на працягу года старшыні сельсаветаў, прадстаўнікі зацікаўленых служб райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў вылучаюць удзельнікаў конкурсу – гаспадароў і арганізацыі, якія найбольш вызначыліся ў навядзенні прыгажосці на сваіх тэрыторыях, а лаўрэаты сталі вядомы на пасяджэнні спецыяльнай камісіі, дзе выбіраюць лепшых з лепшых. Учора ва ўрачыстай абстаноўцы яны атрымалі заслужаныя дыпломы, прэміі і падарункі, а мы напярэдадні па традыцыі знаёмім нашых чытачоў з тымі, хто на бліжэйшы час стане арыенцірам і ўзорам у плане навядзення парадку.

Ушацкае лясніцтва.

Пераможцамі сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў у намінацыях прызнаны:

“Лепшае прадпрыемства (арганізацыя, установа) гарадскога пасёлка Ушачы” – Ушацкі раён газазабеспячэння філіяла “Полацкае вытворчае ўпраўленне” РУП “Віцебскаблгаз” (начальнік – Леанід Віктаравіч Рудак);
“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўкі” – Ушацкае доследна-вытворчае лясніцтва Ушацкага лясгаса (ляснічы – Андрэй Сяргеевіч Падвойскі);
“Лепшая ўстанова адукацыі” – яслі-сад №4 г.п.Ушачы (загадчык – Вольга Мікалаеўна Тычына);
“Лепшая ўстанова культуры” – Вяркудскі сельскі Дом культуры (загадчык – Святлана Сямёнаўна Грак);
“Лепшае прадпрыемства гандлю” – магазін №15 “Родны кут” в.Сарочына Ушацкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства (загадчык – Юлія Алегаўна Аўтух);
“Лепшы аб’ект аграгарадка” – пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 аграгарадка Вялікія Дольцы (начальнік – Юрый Аляксандравіч Кісель);
“Лепшы сельскі населены пункт” – в.Гута Жарскага сельсавета, (старэйшына – Эрыджан Арэвіч Сабіраў).

“Дом узорнага парадку”:

г.п.Ушачы – Аляксей Міхайлавіч і Наталля Віктараўна Кляпец (вул.Калінінская, д.29), Аляксей Адольфавіч і Вераніка Васільеўна Герасімавы (вул.Кастрычніцкая, д.49), Сяргей Пятровіч і Лілія Альбінаўна Долгія (вул.Калінінская, д.52);
Вялікадолецкі сельсавет – Ігар Віктаравіч і Валянціна Леанідаўна Гаманёк (в.Касары, вул.Маладзёжная, д.14);
Вяркудскі сельсавет – Аляксандр Аляксандравіч і Святлана Сцяпанаўна Ясюк (в.Горы 1, д.12);
Глыбачанскі сельсавет – Андрэй Мікалаевіч і Наталля Леанідаўна Малахавы (в.Двор-Усвея, д.1);
Жарскі сельсавет – Мікалай Ягоравіч і Лілія Канстанцінаўна Лях (в.Старое Сяло, вул.Гомельская, д.9);
Кубліцкі сельсавет – Алена Якаўлеўна Харашкевіч (аг.Кублічы, вул.Партызанская, д.14);
Сарочынскі сельсавет – Леанід Міхайлавіч і Алена Станіславаўна Бутоўскія (аг.Арэхаўна, вул.Палявая, д.2);
Ушацкі сельсавет – Вольга Мікалаеўна Пятніца (в.Лутава Сяльцо, вул.Цэнтральная, д.2);

“Лепшы ветэранскі падворак”:

г.п.Ушачы – Валянціна Дзмітрыеўна Карчэўская (вул.Кастрычніцкая, д.34), Ала Міхайлаўна Пятніца (вул.Ніжненабярэжная, д.9а), Барыс Іванавіч і Яўгенія Андрэеўна Акулёнак (вул.Е.Лось, д.2);
Вялікадолецкі сельсавет – Рыгор Уладзіміравіч і Святлана Уладзіміраўна Сафонавы (в.Казімірава, вул.Аляксееўская, д.3);
Вяркудскі сельсавет – Леанід Сямёнавіч і Надзея Міхайлаўна Жаваранак (в.Дубраўка, вул.Цэнтральная, д.26);
Глыбачанскі сельсавет – Рыгор Сцяпанавіч і Дзіяна Пятроўна Хадуновы (в.Двор-Усвея, д.22);
Жарскі сельсавет – Аляксандр Пятровіч і Валянціна Іванаўна Крысёнак (в.Старое Сяло, вул.Сонечная. д.1);
Кубліцкі сельсавет – Алег Уладзіміравіч і Вольга Міхайлаўна Галавач (в.Селішча, зав.Прыазёрны 1-ы, д.8);
Сарочынскі сельсавет – Соф’я Васільеўна Гара, Вольга Васільеўна Жураўская (в.Увалокі, д.10);
Ушацкі сельсавет – Анатоль Антонавіч Хамёнак (в.Пліно, зав.Партызанскі, д.1).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *