Выборы


З мэтай упарадкавання размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання райвыканкамам вызначаны наступныя месцы, якія найбольш усяго наведваюць грамадзяне г.п.Ушачы: адміністрацыйныя будынкі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, установа адукацыі “Ушацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”, бібліятэкі, магазіны “Гаспадарчыя тавары”, “Мэбля”, “Універмаг”, “Абутак”, “Гастраном”, “Ветэран”, “Агародніна”, “Кулінарыя”, установа аховы здароўя “Ушацкая цэнтральная раённая бальніца”, участкі для галасавання, Дом Саветаў, рынак.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў вызначаны наступныя памяшканні: Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў (актавая зала), ААТ “Прамкамбінат” (актавая зала), ААТ “Ушацкі льнозавод” (актавая зала), Ушацкая ПМС (актавая зала), ДЛГУ “Ушацкі лясгас” (актавая зала), раённы Дом культуры (глядзельная зала).

Для масавых мерапрыемстваў (сходы па-за памяшканняў, мітынгі, пікетаванне), якія будуць праводзіцца кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі па заявачным прынцыпе, у г.п.Ушачы вызначаны наступныя месцы: гарадскі сквер па вуліцы Ленінскай, гарадскія стадыёны па вуліцы Кірава і вуліцы Бабаедава, дваровая тэрыторыя дамоў №№ 4, 6 па вуліцы Віцебскай, танцавальная пляцоўка па вуліцы П.Броўкі.

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі вызначаны месцы для размяшчэння аналагічных матэрыялаў на сваіх тэрыторыях, а таксама памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, месцы правядзення масавых мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *