Ушачская команда по армрестлингу одна из самых лучших в республике

Cпорт

Каля ста спартсменаў з усёй Беларусі сабралася ў канцы мінулага тыдня ў горадзе Рэчыца, каб памерацца сілай у армрэстлінгу. У спаборніцтвах прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты 1995 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда Ушацкай ДЮСШ заняла 2-е месца ў агульнакамандным заліку сярод спартыўных клубаў і калектываў фізічнай культуры, а таксама 3-е месца сярод абласцей.
У склад нашай каманды ўваходзіў самы юны ўдзельнік спаборніцтваў — Мікіта Лёля, 2000-га года нараджэння. Дэбют атрымаўся дастойным: спартсмен заняў 6-7 месцы ў вагавой катэгорый да 50 кг. Два трэціх месцы прынёс камандзе Дзмітрый Касяк, які спаборнічаў у катэгорыі да 55 кг, Улад Пузатка (60 кг) заняў 6-9 месцы. А вось у катэгорыі 65 кг ушачане «правілі баль» — традыцыйна не было роўных на абедзве рукі майстру спорту Рэспублікі Беларусь Яўгену Каваленку, падтрымаў земляка і Канстанцін Дук, на рахунку якога 2-е і 3-е месцы (гэтыя вынікі дазволілі яму выканаць нарматыў кандыдата ў майстры спорту РБ). Крыху не хапіла сіл, каб трапіць на п’едэстал Мікіту Галаю (70 кг): яго вынік — два чацвёртыя месцы. Паспяховым можна лічыць выступленне Рамана Хамічонка (75 кг): заняўшы трэцяе месца на адну руку, ён выканаў нарматыў 1-га дарослага разраду. Спраўдзіў чаканні і наш «волат», майстар спорту РБ Васіль Харак, якому ніхто не здолеў скласці канкурэнцыю ў катэгорыі 80 кг.
Не падвялі моцную палову каманды і дзяўчаты. Яна Мошкіна стала 6-й, а Улада Клімашэўская — 3-й у катэгорыі 55 кг (Улада выканала нарматыў 1-га дарослага разраду). Парадавала вынікамі і наш лідар, майстар спорту РБ Марына Антопуш, якая ў катэгорыі +55 кг заняла 1 і 4 месцы.
Яўген Каваленка і Васіль Харак будуць прадстаўляць каманду нашай краіны на чэмпіянаце Еўропы, які ў маі пройдзе ў Літве.
І.КЛІМАШЭЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *