Самая меткая в стране! Татьяна Подголо одержала победу в первенстве юниоров Беларуси по пулевой стрельбе

Cпорт

Былая выхаванка аддзялення кулявой стральбы Ушацкай СДЮШАР Таццяна Падгола, якая зараз з’яўляецца студэнткай другога курса Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры, выдатна праявіла сябе на нядаўнім Адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь, у якім прымалі ўдзел спартсмены да 20 год уключна.

П.Варатынскі і Т.Падгола.

Дзяўчына выступала за каманду Віцебскай вобласці ў змешаным алімпійскім практыкаванні МІКС-вінтоўка і разам са сваім партнёрам атрымала ўпэўненую перамогу! Асабліва ўдалася ёй фінальная серыя, а калі апошнім стрэлам і наша зямлячка, і яе напарнік сінхронна выбілі максімальна магчымыя 10.9, спецыялісты, што назіралі за спаборніцтвамі, зазначылі, што такога ўнікальнага выпадку на турнірах рознага ўзроўню ўвогуле не памятаюць! Каб вы ўяўлялі, як гэта складана, удакладнім, што ў мішэні для такога практыкавання “дзясятка” мае дыяметр усяго 0,5 мм, а трапіць у яе трэба стоячы з адлегласці 10 метраў. Варта адзначыць, што залаты медаль чэмпіянату краіны ў гэтым відзе спорту прадстаўнікі нашага раёна дагэтуль ніколі не заваёўвалі, так што Таццяну і яе трэнера Пятра Юльянавіча Варатынскага мы шчыра віншуем з бліскучым дасягненнем!

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *