В ФОК «Юность-Ушачи» прошла спортландия «Спортивная перезагрузка»

Cпорт

Мерапрыемства пад назвай «Спартыўная перазагрузка» прайшло на бягучым тыдні на базе спарткомплексу Юнацтва-Ушачы». Удзел у ім прынялі каманды з ліку падлеткаў і праваахоўнікаў.

Як зазначыў старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Ушацкага РАУС А.М.Дубровін, асноўнай задачай спартландыі стала прыцягненне юнакоў і дзяўчат да заняткаў спортам. “Мы імкнёмся зрабіць усё, каб вольны час школьнікі – у тым ліку з дагэтуль праблемнымі паводзінамі – праводзілі з карысцю, – зазначыў ён. – Спадзяюся: атрыманыя сёння эмоцыі ўзмоцняць іх жаданне прыйсці ў спартыўную залу яшчэ не раз. Пра “сумніўныя” ж заняткі на вуліцах ці ў пад’ездах мы пагаварылі за салодкім сталом, арганізаваным напрыканцы сустрэчы”.

Аляксандр Мікалаевіч нагадаў, што асноўным відам правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі ў перыяд канікул, з’яўляецца распіццё спіртных напояў, з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах. Згодна з дзеючым заканадаўствам, за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, якая наступае з 16 гадоў. У выпадку ж, калі п’яным затрымліваецца маладзейшы падлетак, да адказнасці прыцягваюцца бацькі. Адпаведная інфармацыя абавязкова накіроўваецца ўрачу-нарколагу.

З указанага ўзросту наступае таксама крымінальная адказнасць, аднак па шэрагу артыкулаў – і з 14 гадоў. Да ліку такіх адносяцца забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, разбой, вымагальніцтва, хуліганства, крадзеж (у тым ліку шляхам выкарыстання камп’ютарных тэхналогій), незаконны абарот наркатычных рэчываў, іх збыт і інш.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *