Гостехосмотр тракторов и прицепов, что находятся в личном пользовании жителей района: сроки проведения, требования, ответственность

Закон - один для всех Калейдоскоп Сельское хозяйство

Традыцыйна ў маі праводзіцца дзяржтэхагляд трактароў і прычэпаў да іх, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна.

Сёлета тэхагляд пройдзе 4 мая па наступным графіку: 9.00 – Глыбачэнскі сельсавет, 10.00 – Вяркудскі, 11.00 – Сарочынскі, 12.00 – Жарскі, 13.00 – Вялікадолецкі, 14.00 – Кубліцкі, 15.00 – Ушацкі сельсавет і г.п.Ушачы.

Патрабаванні да тэхнікі не змяніліся – яна павінна быць чыстай, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, годную да эксплуатацыі гуму. Таксама са светлавой сігналізацыяй, дзяржаўным нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць прычэп. У транспартным сродку павінны знаходзіцца вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку, медыцынская аптэчка. Пры тэхаглядзе абавязкова правяраецца наяўнасць ва ўладальнікаў медыцынскай даведкі і страхоўкі. Пры сабе неабходна мець пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакамі на права кіравання дадзенай катэгорыяй машын, тэхнічны пашпарт.

Збор за правядзенне тэхагляду трактара складае 0,2 базавай велічыні, прычэпа – 0,1 базавай велічыні, пералічаецца на разліковы рахунак 3602328000002, код плацяжу 03002. Пры кожным паўторным тэхаглядзе, калі транспартны сродак не прайшоў агляд, зборы аплачваюцца паўторна. Калі трактар няспраўны або знаходзіцца на працяглым захоўванні, уладальнік падае ў інспекцыю заяву аб пераносе тэхагляду з прадстаўленнем тэхпашпарта на транспарт. Пасля ўхілення няспраўнасці ці зняцця з захоўвання тэхніка прадстаўляецца на агляд.

За несвоечасовую рэгістрацыю, перарэгістрацыю, непрадстаўленне  тэхнічнага сродку на агляд ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын, а таксама за кіраванне сродкам, які не зарэгістраваны або не прайшоў тэхагляд, на вадзіцеля накладаецца штраф у памеры да 2 базавых велічынь.

І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *