На вопросы ушачан ответил председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В.П.Андрейченко

Ваш вопрос - наш ответ Общество Официально Читатель поднимает проблему

У панядзелак чарговы прыём грамадзян правёў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі нумар 22 Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка.
У калідоры райвыканкама перыядычна падстаўлялі стулы, каб размясціць усіх, хто прыйшоў на прыём. Бо хоць ён і вядзецца па запісе, тым не менш ушачане прыходзяць загадзя. А паколькі быў не адзін калектыўны зварот, то і магло скласціся ўяўленне, што так многа ў людзей паўстала пытанняў. Аднак на гэты раз, наадварот, іх было толькі сем, і завяршыўся прыём нават раней вызначанага тэрміну.
Якія ж пытанні аб’ядноўвалі цэлыя дэлегацыі. Канечне, дарожныя. Жыхары вуліцы Е.Лось і Кветкавай, Мамкіна прасілі аднаго і таго ж – заасфальтаваць дарогі. Просьбы жыццёвыя і прадказальныя. Усе, хто ходзіць і ездзіць па гравійках, а ў сезон дажджоў і па гразі, зайздросцяць тым, хто збівае набойкі аб асфальт. А зайздросціць і ў адных, і ў другіх былі падставы. Жыхары Е.Лось высвятлялі, чаму асфальтаваць мікрараён пачалі з суседняй Дуброўскага, а жыхары больш маладога мікрараёна Мамкіна і Кветкавай бачаць перад сваім мікрараёнам прыгожы квартал з тратуарамі па Радзіёнава, Рамантыкаў і таксама задаюцца пытаннем: чаму не ля іх дагледжаных, прыгожых дамоў. Жыхары ўсіх іншых мікрараёнаў думаюць абсалютна гэтак жа, і таму адказы, прагучаўшыя на прыёме, будуць цікавыя ўсім ушачанам.

— Вельмі хацелася б, каб ва Ушачах было заасфальтавана як мага больш вуліц, аб’язджаю перыядычна ўвесь гарпасёлак і бачу самыя праблемныя месцы, – казаў усім звярнуўшымся старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак. – Аднак, зрабіць гэта можна толькі за немалыя сродкі, якія выдзяляюцца на добраўпарадкаванне. А паколькі сёлета іх ледзь хапае на падтрыманне парадку, то і заасфальтаваны будзе толькі цэнтр гарпасёлка. Потым на чарзе незавершаныя аб’екты: Камсамольская, Кірава, якая разгрузіць Камсамольскую, мікрараён Е.Лось, Дуброўскага, Азёрнай. Добраўпарадкаванне вялося і будзе працягвацца, прычым незалежна ад таго, звяртаюцца жыхары на прыёмы ці не, а каб сапраўды закрыць самыя праблемныя мікрараёны.
Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка таксама патлумачыў дэлегацыі з Е.Лось, што ў краіне прыярытэты аддаюцца пабудове арэнднага жылля, а таксама індывідуальнай забудове, менавіта на гэтыя мэты ў першую чаргу выдзяляюцца сродкі, у прыватнасці, пад развіццё новых мікрараёнаў, дзе да пачатку забудовы дамоў ужо павінен быць мінімум: дарога ў гравійным выкананні і падведзена электрычнасць. І зразумела, вельмі пільна вядзецца кантроль за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў. Дарэчы, асфальтаванне мікрараёна Е.Лось пачалося менавіта з Дуброўскага, паколькі там яшчэ ёсць месцы для індывідуальнай забудовы. І дэлегацыі было паабяцана, што асфальтаванне ўсіх закладзеных у праекце вуліц будзе працягвацца пры наяўнасці сродкаў. А вось жыхароў Мамкіна і Кветкавай папрасілі пачакаць да 2016 года, чым поўнасцю задаволілі заяўнікаў.
Таксама некалькі жанчын звярталіся па цеплавой рэабілітацыі дома па Фрунзе, 19. Гэты дом знаходзіцца ў планах на ўцяпленне сцен на гэты год, распрацоўвацца праект, будзе праведзены электронны аўкцыён па выбары падрадчыка.
Жыхарка вёскі Царкавішча прасіла ачысціць меліярацыйны канал у межах вёскі, які загрувашчаны старымі дрэвамі, ліквідаваць сметнік, які ўтвораны там, а таксама пачысціць агульны калодзеж. У.П.Андрэйчанка адказаў, што за парадкам на зямлі павінны сачыць тыя, каму належаць аб’екты, тым больш на такіх дарагіх аб’ектах, як меліярацыйныя каналы. Сметнік будзе ўбраны, прычым пераважна сіламі саміх жыхароў, якія і ўтварылі яго. А вось што датычыцца калодзежа, то гэтая работа па сілах і жыхарам вёскі ці іх дзецям, як гэта было ва ўсе часы. І канечне, хацелася, каб не было ў нас такіх утрыманскіх пытанняў не толькі да старшыні Палаты прадстаўнікоў, але і да мясцовай улады.
Астатнія пытанні насілі прыватны характар, і дзе гэта было рэальна, Уладзімір Паўлавіч знайшоў магчымасць аказаць пасільную дапамогу.
В.КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “На вопросы ушачан ответил председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В.П.Андрейченко

  1. О состоянии дорожного покрытия.
    В принципе, вопрос дорог в масштабах таких городков как Ушачи можно решить в течение 2-3, ну, от силы 5-ти лет, раз и навсегда. Решением является дорожное покрытие из колотого гранита. Материал вечный, для его ремонта не требуется ни дефицитных материалов, ни техники, ни квалифицированных специалистов. Как класть так и ремонтировать можно практически круглый год. Самое интересное, что на юге страны существуют огромные запасы гранита, но вместо производства нормальных материалов его тупо дробят на щебень. Предвосхищая дилетантские измышления типа «так это дорого» и т.д., могу выложить кучу фото из Белостока, где таким образом замощено пол города. Неужто кто-то думает, что польские муниципальные власти не умеют считать деньги? Да и свой исторический опыт забывать не стоит – на т.н. «старой дороге» на Полоцк (в сторону Лутова) фрагменты мощёные бутовым камнем сохранялись где-то до середины 80-ых прошлого века. И вполне исправно служили, хотя мостилась дорога ещё до революции.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *