Единый день информирования


Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, як фактар павышэння эфектыўнасці работы мясцовага кіравання і самакіравання. Так называлася тэма Дня інфармавання, які прайшоў у многіх калектывах раёна на мінулым тыдні. Акрамя гэтага са справаздачамі аб гадавой рабоце выступілі начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама. А.М.Малашчанка выкарыстала магчымасці сучаснай мультымедыйнай апаратуры, і справаздача атрымалася цікавай па змесце і лёгкай па ўспрыняцці. Хоць калектыў настаўнікаў Ушацкай школы прыйшоў на сустрэчу пасля працоўнага дня, дзякаваў начальніку аддзела загса за карысную інфармацыю. У гэтым жа калектыве, а таксама аддзяленні Дэпартамента аховы прайшоў дзень падпісчыка газет “Советская Белоруссия” і “Патрыёт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *