Паводок

Общество

У выхадныя дні супрацоўнікі камунгаса і аддзела па надзвычайных сітуацыях ратавалі дамы і пабудовы грамадзян Ушачы ад паводкавых вод. І што цікава, пацярпелі пакуль не пабудовы на берагах, а жыхары, чые дамы стаяць у нізінах, а вадзе няма куды сыходзіць.P1140892

Дом №8 па вуліцы Каранеўскага аказаўся на востраве. Ён з гаспадарчымі пабудовамі поўнасцю ахоплены вадой, і хоць усе выхадныя дні там працавалі супрацоўнікі камунгаса, яшчэ і ў панядзелак працягваліся раскопкі. “Прасела труба пад дарогай, па якой бы сцёкі траплялі ў канаву, а потым ніжэй у рэчку”, – так растлумачыў сітуацыю намеснік дырэктара камунгаса М.У.Свірко. Хлявы Качаноў у вадзе, таксама як і пабудовы суседзяў Ражноўскіх. “Калі сёння мароз – у нас гатовы каток”, – жартаваў мужчына, паказваючы свой унутраны двор. А хутка на дапамогу камунгасу падаспелі і машыны з аддзела па надзвычайных сітуацыях – не пускаць ваду вышэй, каб не аказаліся затопленымі і дамы.

 P1140893Наступны адрас абодвух службаў – вуліца Азёрная вёскі Градзянец. Плавае сад, падтоплены гаспадарчыя пабудовы двух дамоў. Прычына такая ж, як і па Каранеўскага, толькі дарога новая і труба не павінна быць ні забітай, ні прасеўшай, трэба высвятляць прычыну.

А вось у дом на скрыжаванні Савецкай і Кірава вада ўсё ж завітала, адпампоўваў яе аддзел па надзвычайных сітуацыях. Наступным жа памочнікам гаспадыні будзе “Белдзяржстрах”.

Ва ўсіх гэтых выпадках, таксама як і ў тых, якія яшчэ могуць быць, калі пачнецца масавая паводка, людзі не застануцца адны. Бо адпаведныя службы раёна кантралююць свае ўчасткі, таму і гэту, канечне, асаблівую вясну перажывём. А на лета вынесем урокі: перад зімой правяраць стан труб, якія ляжаць пад дарогамі, прачышчаць іх, тады і падобныя сітуацыі будуць папярэджаны.

В.КАРАЛЕНКА.

На здымках:

на Каранеўскага і Азёрнай.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *