Для удобства пассажиров. На вопросы читателей отвечает начальник филиала «Ушачи» АТП №6 г.Новополоцк

Ваш вопрос - наш ответ Выясняем ситуацию Калейдоскоп Общество Официально

«Прамая тэлефонная лінія» з чытачамі нашай газеты, якую праводзіў на мінулым тыдні начальнік філіяла «Ушачы» ААТ «Аўтатранспартнае прадпрыемства №6 г.Наваполацк» Д.М.АНІСКЕВІЧ, праходзіла ў спакойным рэжыме. Са сваімі пытаннямі да Дзмітрыя Міхайлавіча звярнуліся нямногія. Аднак пачуць адказы на іх, напэўна, будзе цікава кожнаму жыхару нашага раёна.

— Да Вас звяртаецца жыхарка Вашкова. Чула, што ў хуткім часе ў нашай вёсцы з’явіцца аўтобусны прыпынак. Гэта, безумоўна, радасная вестка, аднак наколькі яна праўдзівая?
— Хачу вас запэўніць: аўтобусны прыпынак у Вашкова, сапраўды, хутка з’явіцца. Сумесна з усімі зацікаўленымі службамі прынялі рашэнне размясціць яго непадалёк ад увахода на тэрыторыю санаторыя «Лясныя азёры».
— На аўтастанцыі са сцяны знялі інфармацыйны стэнд з раскладам руху аўтобусаў. Спадзяёмся, гэта часовая мера…
— Безумоўна. Неабходнасць у яго здыманні звязана з правядзеннем у зале аўтастанцыі фарбавальных работ. Ужо праз некалькі дзён стэнд зноў будзе вывешаны.
— Калі на аўтобусных прыпынках у сельскіх населеных пунктах з’явіцца расклад руху грамадскага транспарту? Пытанне, як дабрацца да Ушач з Селішча, дзе часам бываю, для мяне застаецца загадкай.
— Замена шыльдаў на аўтобусных прыпынках праводзіцца рэгулярна. На жаль, новыя прыгожыя металічныя таблічкі доўга не жывуць — іх невядомыя асобы псуюць, ламаюць ці крадуць. Зараз ажыццяўляецца выраб новых шыльдаў з раскладам — яны з’явяцца на аўтобусных прыпынках на працягу месяца, а ў буйных населеных пунктах, у тым ліку і ў Селішчы, нават раней. Што ж датычыцца інфармацыі аб неабходным вам маршруце, то атрымаць яе можна па тэлефоне дыспетчарскай нашага аўтатранспартнага прадпрыемства ці на афіцыйным сайце раённай газеты «Патрыёт».
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *