ГАИ информирует

Общество

З пачатку года на дарогах Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў. Пацярпелі 7 дзяцей, сярод іх трое былі пасажырамі, а чацвёра – пешаходы. Адзін з іх памёр.

Аналіз дарожна-транспартнага траўматызму сведчыць аб недастатковым веданні пацярпелымі дзецьмі Правіл дарожнага руху і няўменні правільна арыентавацца ў дарожнай абстаноўцы. Асноўнымі прычынамі здарэнняў становяцца парушэнні правілаў пераходу праезнай часткі, непадпарадкаванне сігналам святлафора, нечаканы выхад на праезную частку з-за транспартнага сродку, гульня на праезнай частцы і няўмелае кіраванне веласіпедам.

У сувязі з пачаткам веснавых канікулаў, з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выпрацоўкі навыкаў паводзін на вуліцы, у вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспека дзяцей на дарогах залежыць ад дарослых”.

Звяртаем увагу вадзіцеляў на строгае захаванне Правілаў дарожнага руху на ўчастках, якія набліжаны да дзіцячых устаноў. Будзьце ўважлівымі да пешаходаў, асабліва, калі гэта дзіця.

Ад педагогаў чакаем пастаянных тлумачэнняў дзецям неабходнасці захавання Правілаў дарожнага руху, навучыце іх арыентавацца ў дарожнай абстаноўцы.

Асаблівы клопат аб здароўі сваіх дзяцей павінны праяўляць бацькі.

Толькі сумеснымі намаганнямі дарослых можна дасягнуць поспеху. Перш за ўсё яны павінны ўсвядоміць адказнасць за захаванне жыцця і здароўя дзяцей на дарогах.

Ю.ЖАРНАСЕК, начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *